Дзе мой край У Караткевіч 32 акцэнты беларускай мовы

З нагоды Дня роднай мовы кампанія Gurtam падрыхтавала відэапраект, у якім замежные партнёры кампаніі з 32 краін прачыталі беларускі верш Уладзіміра Караткевіча «Дзе мой край». Кожнаму дастаўся свой радок з верша.

Гэтым ролікам мы хацелі распавесці беларусам, што нашы дзеці ніколі не пачнуць размаўляць на мове, пакуль бацькі не пададуць ім прыклад. І калі замежнікі, многiя з каторых зусім чужыя нашай культуры людзі, не пасаромеліся і сказалі некалькі слоў па-беларуску, чаму баімся мы? Варта ўсё ж паспрабаваць.

Хаця б у гэты Міжнародны дзень роднай мовы давайце паабяцаем сабе паразмаўляць па-беларуску.

Словы: Уладзiмiр Караткевiч
Музыка: Зміцер Вайцюшкевіч
Iдэя i рэалiзацыя: кампанiя Gurtam
05:33
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!