Данчык Беларусь мая 1990

Музыка Віталя Навіцкага
Словы Сержука Сокалава-Воюша
rv-blr.com/verse/show/1509

Аксамітны летні вечар
ахінуў зямлю.
Я вазёрную сінечу
вуснамі лаўлю,
Моўчкі слухаю у росах
песню салаўя…
Над маім лунае лёсам
Беларусь мая!

А над лесам — над сусветам -
выпрастаў крыло
залацісты човен-ветах —
зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай Вежы,
подых ручая...
Я адной табе належу,
Беларусь мая.

Там, дзе гойдае вятрыска
залаты мурог,
паўставалі камяніскі
ля тваіх дарог.
Чырванее ранні золак,
рэха у гаях
А ў грудзях тваіх асколак,
Беларусь мая.

Мне краёў чужых не трэба.
Як ні варажы,
не хачу чужога хлеба,
радасцяў чужых,
бо чужына сэрца джаліць,
цісне як змяя,
бо гукае з дальніх даляў
Беларусь мая!
05:22
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!