+27o

Я нарадзіўся тут Развітанне з Радзімай 2000

Словы Сяргея Сокалава-Воюша
Музыка Міхала Клеафаса Агінскага

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на развiтанне:
«Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развiтанне:
«Да спаткання, да сустрэчы».

Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i снiцца.
Пэўна, неаднойчы на чужыне
Будуць мроiцца i снiцца.

Прыпеў:
Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой
Мая Радзiма край адзiны.
Да яго з выгнання
Шлях вяртання шлях змагання.

Ростань на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.

Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.
Клiчуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Прыпеў.
Воi прагнуць волi,
Воля свет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi- клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.

Прыпеў.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы,
I злiваюцца у гуках палянэзу.
I жывуць у сэрцы,
I злiваюцца у гуках палянэзу.

Прыпеў.
14:44
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!