Стары Ольса Аршанская бітва 2006
Вершаваная аповесць 1582 г.
staryolsa.com/by/gurt/teksty-noty-bel/arshanskaja-bitva-bel.html
Словы Мацея Стрыйкоўскага («Хроніка Польская, Літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха, музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У «Хроніцы» М. Стрыйкоўскага назва гучыць як «Слаўная бітва з Масквою». Музыка народная – мелодыя народнай песні «Куды едзеш, Рамане?». Але аналагі гэтай мелодыі можна сустрэць сярод нямецкай музыкі XVI ст. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З. Сасноўскім.
Мацей Стрыйкоўскі (1547 – 1593) – адзін з найбольш вядомых гісторыкаў Рэчы Паспалітай другой паловы XVI ст. Аўтар патрыятычных вершаваных твораў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Найбольшую славу як гісторыку і паэту прынесла «Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсяе Русі» – першая друкаваная гісторыя ВКЛ. Каштоўнасць «Хронікі» ў тым, што яе аўтар з’яўляўся відавочцам многіх апісаных ім войнаў і асабістым удзельнікам многіх бітваў.
Разам гетманы свае, Гэй польскі ды літоўскі
Моц з’яднаўшы на бітву, Гэй прыцягнулі войскі
Ды за Воршу колькі міль, Гэй дзе цячэ Крапіўна
Дзе маскоўскі быў пагром, Гэй помны незабыўна
Рушыць на літву масква, Гэй Канстанцін жа смела
Даў рашучы ім адпор, Гэй бо чыніў умела.
Так літвінаў князь натхніў, Гэй моцна, красамоўна
Што нясецца прэч масква, Гэй прэцца стрымгалоўна
Аж палякі колюць, б’юць, Гэй дзідамі заўзята
Свішчуць стрэлы, зброі звон, Гэй бразгатанне латаў
Коней літвіны гналі, Гэй за масквой імчалі
Дзе спаткалі люта там, Гэй як жывёл рубалі
Добра воі пешыя, Гэй тут дапамагалі
Бо маскоўцаў шмат з рушніц, Гэй дужа шмат паклалі
Ды гарматы Канстанцін, Гэй загадаў схаваці
Каб маскоўцаў потым тых, Гэй на ражон узняці
Канстанціна ваяры, Гэй у бакі звярнулі
А гарматы па маскве, Гэй ды з кустоў пальнулі
Ядры гучна выючы, Гэй шмат масквы паклалі
Бо растрэлу гэткага, Гэй тыя не чакалі
Звон і крыкі, сечы трэск, Гэй пылу хмара ўстала
Ды фартуна зноў Літву, Гэй зноў Літву абрала
Рубіць, крышыць, б’е маскву, Гэй дзідамі збівае
Кроў забітых струмянём, Гэй з чэраваў сцякае
Тут палякі рушылі, Гэй з дзідамі даўгімі
Ды і гетман Радзівіл, Гэй Радзівіл быў з імі
Разам з сотняй казакоў, Гэй ды маскву грамілі
Пыху ім ранейшую, Гэй неўзабаве збілі
Тая бітва лютая, Гэй цэлы дзень трывала
Аж пакуль маскоўцаў тых, Гэй ноч пашкадавала
Так Літва з палякамі, Гэй мужна ваявалі
Славе продкаў навякі, Гэй гонар аказалі.

развернуть свернуть
21:44
- Комментарии
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Войдите или зарегистрируйтесь чтобы добавлять комментарии