N R M Лёгкія лёгкія 2003

song-tekst.ru/?mode=song&id=1573510

Здымай сядло, гасі святло,
Па плечы снегу намяло.
Ці то ня снег, ці проста час
Змяняе свет, змяняе нас.
Растуць дамы пасля дажджу,
Будуем мы сваю мяжу.
Будуем мы магутны мур,
Каб там схаваць сваю душу.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
У светлым сне ці ў цёмных днях
Сказалі мне, што ты – мая.
Ніхто нічый, усе свае,
І кожны дбае пра сябе.
І кожны сам сабе бальзам
На раны л'е начной парой.
І мы глядзім бязглузды фільм,
Дзе кожны – сам сабе герой.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Было і ёсць, і наша злосць
Нібыта ў глытках нашых косць.
Над намі страх нібыта сцяг,
І мы жывем, нібы ў гасцях.
Збірай сяброў, запальвай газ -
Усё стагодзе – дэкаданс.
Здымай сядло, гасі святло -
Па плечы снегу намяло.
Лёгкія-лёгкія нашы далёкія.
Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя.
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Лёгкія-лёгкія...
Цяжкія-цяжкія...
Светлыя-светлыя нашы памерлыя.
Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя.
Здымай сядло, гасі святло,
Па плечы снегу намяло.

Дзякуй Konstantin M. Dyakovу, што запосціў тэкст песні.
01:01
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!