Вянок 2018 Максім Багдановіч Песняры Святочны канцэрт

12 студзеня, у дзень нараджэння артыста, на сцэне Белдзяржфілармоніі быў выкананы цыкл песень Уладзіміра Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча «Вянок». У суправаджэнні аркестра праспявалі выканаўцы: Ян Жэнчак, Вячаслаў Ісачанка і Андрэй Коласаў. .

Праграма «Вянок» была створаная Уладзімірам Георгіевічам да 100-годдзя беларускага паэта Максіма Багдановіча.
Прэм'ера цыкла «Вянок» адбылася ў Нью-Ёрку 31 кастрычніка 1991 г. у Бібліятэцы Аб'яднаных нацый. Пасля вяртання ансамбля «Песняры» са Злучаных Штатаў Амерыкі праграма была паказана 9 снежня 1991 года, у дзень 100-гадовага юбілею М. Багдановіча, на сцэне Белдзяржфілармоніі. Больш ніколі цалкам «Вянок" не выконваўся. Нотны матэрыял праграмы не захаваўся. З цягам часу вядомасць набылі толькі дзве песні з гэтага выдатнага цыклу — «Слуцкія ткачыхі» і «Лявоніха». Вялікай папулярнасцю ў Беларусі таксама карыстаюцца яшчэ дзве песні на словы М. Багдановіча: «Вераніка» І. Лучанка і «Зорка Венера» С. Рак-Міхайлоўскага. Яны сталі класікай песеннай эстрады задоўга да з'яўлення «Вянка». Менавіта таму Мулявін ўключыў іх у гэтую праграму.
Праз 26 гадоў пасля яе першага і апошняга выканання аркестр імя І. Жыновіча адрадзіў канцэртную праграму цалкам. Аранжыроўкі ўсіх 15 кампазіцый цыклу зрабіў дырыжор аркестра, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко. У праграме «Вянок» гледачы пачуюць як вядомыя песні («Слуцкія ткачыхі», «Лявоніха», «Вераніка», «Зорка Венера», «Пагоня»), так і цалкам невядомыя шырокаму колу слухачоў кампазіцыі Мулявіна («Па-над белым пухам вішняў…», «Прывет табе, жыццё на волі…», «На чужыне», «Па ляду, у глухім бары…» і іншыя).
Трэк-ліст
) Ой, чаму я стаў паэтам — Ян Женчак
2) Краю мой родны — Ян Женчак
3) Максім і Магдалена — Вячеслав Исаченко
4) Вянок — Вячеслав Исаченко
5) На чужыне — Вячеслав Исаченко
5.1.) “Эмiграцкая песня” — Андрей Колосов отсутсвовала в трансляции по непонятным причинам
6) Слуцкія ткачыхі — Вячеслав Исаченко
7) Па ляду, у глухім бары — Ян Женчак
8) Па-над белым пухам вішняў — Ян Женчак
9) Вераніка — Ян Женчак
10) Прывет тябе, жыццё на волі — Ян Женчак и Вячеслав Исаченко
11) У Максіма на кашулі — Вячеслав Исаченко
12) Зорка Венера — Вячеслав Исаченко
13) Лявоніха — Вячеслав Исаченко
14) Пагоня — Ян Женчак, Вячеслав Исаченко и Андрей Колосов
Крыніца: rutracker.org/forum/viewtopic.php?t=5513131
06:33
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!