Крамбамбуля Мама дарагая 2004

Мне абрыдла весяліцца,
Мне абрыдла піць-курыць,
І таму рашыў жаніцца,
Бо хачу сям'ю стварыць.

Мама дарагая,
Справа маладая.
Ды ніхто не можа ведаць,
Што яго чакае.

Вось дзяўчына з Талачына -
Правіць, мые, як машына
І гатуе смачны торт,
Праўда, з твару чысты чорт.

Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Вось дзяўчына з Рагачова -
Прыгажосці цераз край,
Толькі скажа пару словаў -
Хоць ты вушы заціскай!

Мама дарагая,
Справа маладая,
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Прыгажуня з Магілева -
Вусны як чырвоны мак,
Толькі ўсё глядзіць налева,
Ну а гэта кепскі знак!

Мама дарагая,
Справа маладая.
Толькі мне не даспадобы
Дзеўчына такая!

Стэфаніды, Яны, Раі -
Тут нявестаў цэлы лес.
Выбіраю, выбіраю -
Мне цікавы сам працэс.

Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я выбіраю.

Мама дарагая,
Справа маладая.
Усе хлопцы жонак маюць,
А я пачакаю!
13:44
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!