Стрыманасць, працавітасць, схаваная высакароднасць. Гэтыя рысы беларускага характару падкрэсліў Георгій Барташ, літаратар і выкладчык гісторыі. Аднак галоўная суперздольнасць беларуса – гэта ўменне выжываць і аднаўляцца пасля катастрофы.
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтыфікацыі. На тры пытанні – хто такія беларусы, што такое Беларусь і беларуская мова? – адказваюць людзі розных прафесій, узростаў, поглядаў.