Што такое сучасная Беларусь? Бачаннем сітуацыі падзялілася Ліна Мядзведзева, зацятая кінаманка і каардынатарка фестывалю «Cinema Perpetuum Mobile».
«Беларусь сёння – гэта шматнацыянальная краіна. Гэта вельмі дэзарыентаваныя людзі, якія ўвогуле не ведаюць, хто яны. Зрэшты, большасць з таго не турбуецца, бо гэта не вызначае сферу іх інтарэсаў. Быць можа, інертнасць – частка спрадвечнага мясцовага этыкету паводзінаў...».
“Тры пытанні” – інтэрв’ю-праект, прысвечаны беларускай ідэнтычнасці.