Народны альбом Крэўская полька 1997

www.nn.by/1999/06/16.htm

Гэй, музыкі, грайце польку,
Грайце да самога золку!
Я хлапчына зухаваты —

Не пайду я спаць дахаты!

Гэй, музыкі, польку грайце,
Дайце чаду, жару дайце!
Гэй, музыкі, дайце жару —

Я шукаю сабе пару!

У цябе на носе болька,
У мяне на лбе гузак,
Я з табою танчу польку,
Ты са мною кракавяк.

Вяк-вяк-вяк, —

Вякае гітара.
Чым жа ж, чым
Мы не добра пара?

Пара добра, трыё лепей!
Тут не Жлобін і не Лепель —

Тут культурнае мястэчка!
Твае вусны, як парэчка…

Полька справа, полька злева.
Ты з Варшавы, а я з Крэва.
Я з мястэчка, ты з Варшавы —

Вось жа ж во, такія справы!

Карацей, паўсюдна полькі,
Паміж імі беларус.
Чым не шведскі трохвугольнік?
Чым не тройсцвенны саюз?
16:30
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!