Данчык Магутны Божа 1990

Музыка Міколы Равенскага
Словы Наталлі Арсеньевай
www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm

Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласць дай.

Дай урадлiвасць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчаслiвай
Краiну нашу i наш народ!

1943
18:59
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!