Лявон Вольскі Пахне чабор 2010

Музыка Лявона Вольскага
Словы Петруся Броўкі
vershy.ru/content/pakhne-chabor

Хiба на вечар той можна забыцца?
… Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор…
Пахне чабор…

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор…
Пахне чабор…

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно — блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася — голас замёр.
Пахне чабор…
Пахне чабор…

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор…
Пахне чабор…

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай — яна прада мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор…
Пахне чабор…
08:26
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!