Данчык А я лягу прылягу 1985

Музыка Эдуарда Ханка
Словы Ніла Гілевіча

Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Hа духмяным пракосе, недаспелай травы. | 2 разы

А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Галавой на пагорак, на высокi курган,
А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну,
А нагамi — ў далiну, хай накрые туман. | 2 разы

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Асыпайце, мiлуйце ціхай ласкай зямлю,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога,
Я здарожыўся трохi, я хвiлiнку пасплю. | 2 разы
14:20
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!