Будь разам з намi КРАМА

UDF.BY: Iдэя правядзення «беларускага Грэмі» нарадзілася ў коле мінскіх журналістаў і музыкаў. У «Рок-Каранацыі» некалькі аўтараў — гэта паэт, журналіст і выдавец Юрый Цыбін, Генадзь Шульман, які зарэгістраваў у Беларусі першае канцэртна-прадзюсарскае агенцтва, журналіст Віталь Сямашка, вядомы з тэлепраграмы «Крок», а таксама Лявон Вольскі і Кася Камоцкая. Першая цырымонія прайшла 12 студзеня 1995 году ў Альтэрнатыўным тэатры. Гэта была адзіная ў гісторыі прэмія, на якой прысутнічаў міністр культуры Беларусі (ім быў на той час Анатоль Бутэвіч). У зале на 300 чалавек сабраўся ўвесь тагачасны мінскі бамонд. Сярод гледачоў былі Эдуард Ханок, Віктар Вуячыч і нават Генадзь Карпенка, са сцэны спявалі не толькі рок-гурты, але і Ліка Ялінская ды ансамбль «Сябры». «Кароны» уручылі тады толькі чатыры, а пасля канцэрту ўсе перамясціліся на шыкоўны фуршэт, які зладзіла фірма «Дайнова».

«Ніхто не разумеў, што адбываецца, але было відавочна, што падобнага мерапрыемства ў Беларусі бракавала», — скажа потым Юрый Цыбін.
12:55
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!