N R M Тры чарапахi 2000

www.gitaristu.ru/accords/letter/n/N.R.M/Try_charapahi/

Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыццё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.

Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
I з людзьмi усталюеш кантакт,
Зразумееш тады, што i сёння, i ўчора
Наша месца на трох кiтах.

Прыпеў:
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.

Не было Галiлея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кіты і чарапахi былi.

Прыпеў.

Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады — пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.

Прыпеў (некалькі разоў).

Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Нiхто не чакае, i ты не чакай!
01:56
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!