- Видео
- Развлечения
- Беларусь адзін верш Bělorusko jedna báseň Viktar Žybul Віктар Жыбуль
Беларусь адзін верш Bělorusko jedna báseň Viktar Žybul Віктар Жыбуль
Režie: Radim Procházka
© Větrné mlýny, TVP — Belsat
Viktar Žybul (1978) je básník, performátor a literární historik, kandidát filologických věd. Vydal čtyři básnické sbírky, m.j. poemu Rohy hor. Úzce spolupracuje se svou manželkou, básnířkou Věrou Žybulovou, spolu s níž vystupuje v básnických performancích.
Віктар Жыбуль (3 кастрычніка 1978, Мінск), беларускі паэт і літаратуразнавец.
Скончыў мінскую СШ № 87 (1995), філалагічны факакультэт БДУ (2000), аспірантуру пры філалагічным факакультэце БДУ (2003). Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), цяпер — у часопісах «Роднае слова» і «Arche».
Удзельнік «Бум-Бам-Літ» (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў «Левае зазямленне», «Буслік супраць Кадука», «Засралі казарму». Цяпер выступае з калектывам «Рацыянальная дыета», які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама класікаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара — Разбойнік у п'есе «Янко крУль албАнскай» Іллі Зданевіча.
Дэбютаваў перамогай на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе «Родны горад» (1994). Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма» (2003). Таксама выступае як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў — авангардная паэзія, фармальны эксперымент у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Разам з Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна «Беларуская літаратура дыяспары» (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга «Лугназад», 2006). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.

развернуть свернуть
00:54
- Комментарии
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Войдите или зарегистрируйтесь чтобы добавлять комментарии