Поиск по тегу «богдан андрусишин»
Словы Янкі Купалы http://rv-blr.com/vershu/view/1240 Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, На чужое неба ўжо гляджу сягоння, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры, І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі - Беларусь са мною разлучыць пасмелі! Я ад вас далёка... скажуць...
Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна Вечар... Над Шчарай лягла Белым прывідам імгла. Вецер заціх, не шуміць, Сном веснавым Слонім спіць. Толькі адзін я не сплю. Сэрца баліць, бо люблю. Меру за крокам я крок, Мчыць са мной думкаў паток. Йшоў бы, здаецца, так ўдаль, Скінуў бы з сэрца я жаль, Скінуў бы сум і тугу, Але дарма - не магу. Дзе ты, галубка мая...
Словы Адама Русака http://vershy.ru/content/ne-shukai Не шукай ты мяне Каля жытніх палёў, Не шукай, Калі к сэрцу майму Ты дарог не знайшоў, Не шукай... Не кажы ты мне слоў, Што не грэюць цяплом, Не кажы... Калі сэрца тваё Не палае агнём, Не кажы... Не спявай пад акном Ты мне песні сваёй, Не спявай Калі ў сэрцы не я Буду песняй тваёй Не спявай... Не...
Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Шмат гадоў тут на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не падзеліш нават думак з некім тут, Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут. Уночы зорачкі прыветліва мігцяць...
Словы Алеся Ставера http://vershy.ru/content/zhurauli-na-palesse-lyatsyats Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць. Што ім тыя пагоды паўднёвыя! Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя I азёрны рабінавы край. Сакавітыя пожні мурожныя He заменіш нічым і нідзе, I...
Музыка Аляксандры Пахмутавай Словы Расціслава Завістовіча Запаветны напеў, далячыняў смуга У чаканьні зары, што заблішча сляпушча - Як свая мне твая векавая туга, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў, І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча...