Данчык Пагоня 1990

Словы Максіма Багдановіча
www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, —

Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні, —

Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі ўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцам быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь!..

Усе лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далека грымяць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
01:23
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!