І вось вы прыехалі ў Наваградак…
Апрача славутых вежаў тут ёсць: польскі раёнчык (проста каля вакзала!), старадаўні мячэт, гімназія, дзе вучыўся і працаваў Барыс Кіт, дом Міцкевіча, каля якога расце дуб з няпростым лёсам… Яшчэ ёсць дом, каля якога ўвечары лепш не хадзіць (чаму – патлумачыць наш герой Алесь Быстрык).
А вырашыце глянуць на Барысаглебскую царкву, азірніцеся – за плотам хаваецца гісторыя ў пяцьсот год.
Навагрудак шмат хавае. Мы – паказваем.
Праект «Ногі ў рукі» паказвае сучасныя гарады-мястэчкі Беларусі. Галоўны герой перадачы заўжды новы і паходзіць з таго самага горада, пра які распавядае.