Поиск по тегу «андрусышын»
Словы Янкі Купалы http://rv-blr.com/vershu/view/1240 Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, На чужое неба ўжо гляджу сягоння, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры, І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі - Беларусь са мною разлучыць пасмелі! Я ад вас далёка... скажуць...
Музыка Віталя Навіцкага Словы Сержука Сокалава-Воюша http://rv-blr.com/verse/show/1509 Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю. Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю, Моўчкі слухаю у росах песню салаўя... Над маім лунае лёсам Беларусь мая! А над лесам - над сусветам - выпрастаў крыло залацісты човен-ветах - зорнае вясло. Стан дзявочы Белай Вежы, подых ручая... Я адной табе належу...
Музыка Iгара Лучанка Словы Якуба Коласа Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе ня маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю, і там душою спачываю. Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа, крынічкі вузенькае ложа і елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя...
Словы Адама Русака http://vershy.ru/content/ne-shukai Не шукай ты мяне Каля жытніх палёў, Не шукай, Калі к сэрцу майму Ты дарог не знайшоў, Не шукай... Не кажы ты мне слоў, Што не грэюць цяплом, Не кажы... Калі сэрца тваё Не палае агнём, Не кажы... Не спявай пад акном Ты мне песні сваёй, Не спявай Калі ў сэрцы не я Буду песняй тваёй Не спявай... Не...
Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Шмат гадоў тут на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не падзеліш нават думак з некім тут, Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут. Уночы зорачкі прыветліва мігцяць...
Музыка Эдуарда Ханка Словы Ніла Гілевіча Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы, Калышыце, люляйце свой напеў векавы, А я лягу-прылягу край гасцінца старога, Hа духмяным пракосе, недаспелай травы. | 2 разы А я лягу-прылягу край гасцінца старога, Галавой на пагорак, на высокi курган, А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну, А нагамi - ў далiну, хай накрые туман. | 2 разы Вы...
Словы Алеся Ставера http://vershy.ru/content/zhurauli-na-palesse-lyatsyats Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць. Што ім тыя пагоды паўднёвыя! Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя I азёрны рабінавы край. Сакавітыя пожні мурожныя He заменіш нічым і нідзе, I...
Музыка Аляксандры Пахмутавай Словы Расціслава Завістовіча Запаветны напеў, далячыняў смуга У чаканьні зары, што заблішча сляпушча - Як свая мне твая векавая туга, Белавежская пушча, Белавежская пушча. Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў, І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы, Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча...