Поиск по тегу «danchyk»
Словы Янкі Купалы http://rv-blr.com/vershu/view/1240 Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, На чужое неба ўжо гляджу сягоння, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры, І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі - Беларусь са мною разлучыць пасмелі! Я ад вас далёка... скажуць...
Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна Вечар... Над Шчарай лягла Белым прывідам імгла. Вецер заціх, не шуміць, Сном веснавым Слонім спіць. Толькі адзін я не сплю. Сэрца баліць, бо люблю. Меру за крокам я крок, Мчыць са мной думкаў паток. Йшоў бы, здаецца, так ўдаль, Скінуў бы з сэрца я жаль, Скінуў бы сум і тугу, Але дарма - не магу. Дзе ты, галубка мая...
Музыка Віталя Навіцкага Словы Сержука Сокалава-Воюша http://rv-blr.com/verse/show/1509 Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю. Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю, Моўчкі слухаю у росах песню салаўя... Над маім лунае лёсам Беларусь мая! А над лесам - над сусветам - выпрастаў крыло залацісты човен-ветах - зорнае вясло. Стан дзявочы Белай Вежы, подых ручая... Я адной табе належу...
Музыка Iгара Лучанка Словы Якуба Коласа Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе ня маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю, і там душою спачываю. Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа, крынічкі вузенькае ложа і елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя...
Словы Адама Русака http://vershy.ru/content/ne-shukai Не шукай ты мяне Каля жытніх палёў, Не шукай, Калі к сэрцу майму Ты дарог не знайшоў, Не шукай... Не кажы ты мне слоў, Што не грэюць цяплом, Не кажы... Калі сэрца тваё Не палае агнём, Не кажы... Не спявай пад акном Ты мне песні сваёй, Не спявай Калі ў сэрцы не я Буду песняй тваёй Не спявай... Не...
Словы Максіма Багдановіча http://www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Успомню Вострую Браму святую І ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі...
Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Шмат гадоў тут на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не падзеліш нават думак з некім тут, Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут. Уночы зорачкі прыветліва мігцяць...
Музыка Эдуарда Ханка Словы Ніла Гілевіча Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы, Калышыце, люляйце свой напеў векавы, А я лягу-прылягу край гасцінца старога, Hа духмяным пракосе, недаспелай травы. | 2 разы А я лягу-прылягу край гасцінца старога, Галавой на пагорак, на высокi курган, А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну, А нагамi - ў далiну, хай накрые туман. | 2 разы Вы...
Музыка Міколы Равенскага Словы Наталлі Арсеньевай http://www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялiкiх сонцаў i сэрц малых, Над Беларусяй, цiхай i ветлай, Рассып праменьнi свае хвалы. Дай спор у працы штодзённай, шэрай. На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сiлу i велiч веры У нашу праўду, у прышласць дай. Дай урадлiвасць...